З нагоды міжнароднага Дня роднай мовы Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы, у тым ліку дзве лінгвісткі, звязаныя з нашай Кафедрай! Мэдалём Францыска Скарыны ўзнагароджаная беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі і загадчыца Кафедры Беларусістыткі ў гадах 1971–1975 Эльжбэта Смулкова. Мэдалём «Гонар і […]
Працягвайце чытацьCategory Archives: AKTUALNOŚCI
Кафедра беларусістыкі выказвае глыбокія спачуванні ў сувязі з падзеямі ў Карлавым універсітэце ў Празе.
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выказвае глыбокія спачуванні нашым калегам і студэнтам філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта ў Празе, іх блізкім і сябрам. Думкамі і сэрцамі выкладчыкі і студэнты нашай кафедры з Вамі!
Працягвайце чытацьАктуальныя абнаўленні глядзець тут: http://kb.uw.edu.pl/category/aktualnosci/ .
Працягвайце чытацьФінал XXIX Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы
21 красавіка на факультэце прыкладной лінгвістыкі адбыўся ўрачысты фінал XXIX Алімпіяды па беларускай мове. Ад пачатку існавання Алімпіяды арганізуе кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і навукі. У гэтым годзе тэмай конкурсу былі жыццё і творчасць Алеся Барскага. На працягу трох этапаў конкурсу ўзнагароды здабылі 14 фіналістаў і 4 лаўрэатаў – усіх шчыра […]
Працягвайце чытацьСардэчна запрашаем паглядзець твор у жанры арт-паэторыі на аснове паэмы Янкі Купалы “На Куцьцю”!
Сардэчна запрашаем паглядзець твор у жанры арт-паэторыі на аснове паэмы Янкі Купалы “На Куцьцю”: https://www.youtube.com/watch?v=UgfISjIB7ts Арт-паэторыя – гэта наватвор, які злучае ў адно і музыку, і голас, і жывапіс. Тут „арт” – мастацтва, „паэторыя” – выкананне якой-небудзь балады, паэмы, песні і т.п. сумесна з музыкай. Тэкст – Янка Купала Аўтар карцін – Алесь Цыркуноў https://be.wikipedia.org/wiki/Аляксандр_Іванавіч_Цыркуноў Кампазітар – Зміцер Даўгалёў, чалец Беларускага звязу […]
Працягвайце чытацьБеларуская дыктоўка
21 лютага запрашаем да ўдзелу ў арфаграфічным конкурсе „Беларуская дыктоўка ў ВУ”, падрабязнасці па спасылцы.
Працягвайце чытацьФанэтычна-графічная адаптацыя запазычаньняў у беларускай мове
Źmicier Sauka, Fonetyczno-graficzna adaptacja zapożyczeń w języku białoruskim = Зьміцер Саўка, Фанэтычна-графічная адаптацыя запазычаньняў у беларускай мове, red. N. Barszczewska, R. Kaleta, Warszawa 2021, ss. 394, ISBN 978-83-60951-34-7.
Працягвайце чытацьНовая кніга Р. Калеты „Popularna gramatyka białoruska dla obcokrajowców”
Новая кніга Р. Калеты „Popularna gramatyka białoruska dla obcokrajowców”, Warszawa 2021, 106 старонак. Падрабязней пра кнігу – па тэлефоне +48505464094.
Працягвайце чытацьСустрэча з Алінай Коўшык
10 лістапада (чацвер) а 11.30, аўдыторыя 3.037, сардэчна запрашаем на сустрэчу са спадарыняй Алінай Коўшык. Аліна Коўшык – беларуская журналістка і грамадская дзяячка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай.
Працягвайце чытацьРэкламны ролік кафедры
На канале нашае кафедры на Youtube з’явіўся рэкламны ролік навучання на кафедры беларусістыкі – глядзець відэа . Ролік створаны студэнтамі нашае кафедры! Рэжысура – Аліна Страшкевіч Камера і мантаж – Даніл Саўчанка Выступілі – студэнты і выкладчыкі кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.
Працягвайце чытаць