Інтэрнат

 

07.06.2018 г.

 

Магчымасць падаваць заявы на атрыманне месца ў інтэрнаце на 2018/2019 акадэмічны год.

[pobierz plik]

 

Інфармацыя для кандыдатаў пра працэдуру атрымання месца ў інтэрнаце

Асобы, прынятыя на першы курс І ці ІІ ступені, павінны падаць заяву (разам з камплектам дакументаў) на атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце на працягу 10 дзён пасля складання дакументаў, неабходных для паступлення. 

Заяву трэба  падаць непасрэдна стыпендыяльнай камісіі або скласці ў сакратарыяце.

Заявы на атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце [спампаваць файл]

Палажэнне рэктара пра інтэрнаты Варшаўскага ўніверсітэта       [спампаваць файл]    

Інфармацыя для студэнтаў старэйшых курсаў аб працэдуры атрымання месца ў інтэрнаце.

 

Каб атрымаць месца ў інтэрнаце, студэнты старэйшых курсаў павінны падаць заяву на атрыманне месца ў інтэрнаце праз уласны акаўнт у USOSweb, пазней зацвердзіць, раздрукаваць, падпісаць і разам з камплектам дакументаў скласці непасрэдна ў стыпендыяльнай камісіі.

Крытэрыі атрымання месцаў у інтэрнаце 

 

На атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце ўплывае матэрыяльная сітуацыя ў сям’і студэнта, адлегласць ад месца пражывання да ўніверсітэта, а таксама дадатковыя акалічнасці, як сіроцтва, няпоўная сям’я або аднаасобнае выхаванне дзіцяці студэнтам.

Для ўстанаўлення цяжкасці матэрыяльнай сітуацыі ўжываюцца крытэрыі, акрэсленыя ў Палажэнні аб устанаўлення памеру, атрымання і выплаты матэрыяльнай дапамогі для студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама ў Дадатках № 1 i 2 Палажэння.

Адлегласць разлічваецца на падставе раздрукоўкі з сервісу Google Maps (або падобнага), які падае трасу паміж месцам пражывання і адрасам ul. Krakowskie Przedmieście 26/28, 00-927 Warszawa з улікам рэальных камунікацыйных маршрутаў.

 Студэнты з абмежаванымі магчымасцямі

 

Кожны студэнт можа падаць заяву на атрыманне месца ў інтэрнаце з квоты для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Заявы будзе разглядаць кватэрная камісія  BON, апеляцыі будуць разгледжаныя кіраўніком BON. Рэйтынг асоб, якія атрымалі месца з квоты BON, будзе стварацца па-за Дадаткам № 4 do Палажэння. Рашэнні кватэрнай камісіі BON будуць прымацца індывідуальна з улікам сітуацыі кожнага студэнта. 

 

Замежныя студэнты

Замежныя студэнты, якія падалі заяву на месца ў інтэрнаце, вызвалены ад неабходнасці далучэння да заявы дакументаў аб матэрыяльнай сітуацыі. Студэнты першых курсаў складаюць заявы ў папяровай версіі, а студэнты старэйшых курсаў праз акаўнт у USOSweb.

Замежныя студэнты, прынятыя на першы курс як стыпендысты польскага ўраду, стыпендыяты замежных праграм і фондаў, стыпендысты Варшаўскага ўніверсітэта атрымліваюць накіраванні ў інтэрнаты ў Бюро студэнцкіх спраў.