МАБІЛЬНАСЦЬ

МАГЧЫМАСЦІ ВЫЕЗДАЎ У РАМКАХ ПРАГРАМЫ ERASMUS

Больш інфармацыі можна атрымаць у каардынатара мабільнасці Кафедры д-ра габ. Радаслава Калеты.

Erasmus – гэта праграма міжнароднага супрацоўніцтва, прызначаная для Універсітэта, яго студэнтаў і супрацоўнікаў, і рэалізуецца як частка праграмы „Навучанне на працягу ўсяго жыцця” (ang. Lifelong Learning Programme, LLP). Хартыя Універсітэта Erasmusa, якую надае Еўрапейская Камісія, упаўнаважвае вышэйшыя школы да ўдзелу ў Erasmusie.

Студэнты ў рамках Erasmusa могуць падаць заяўку на выезд:

  • на частку навучання да замежнае вышэйшае школы з краіны, якая мае права ўдзельнічаць у праграме, з якою навучальная ўстанова студэнта падпісала дамову пра студэнцкі абмен Erasmus і якая мае дзейную Хартыю Універсітэта Erasmusa. Студэнты, незалежна ад грамадзянства, могуць падаць заяўку на стыпендыю праграмы Erasmusa, прынамсі, другога года навучання першае ступені, а таксама другога года адзінае магістратуры, першага года навучання другое ступені і дактаранты Варшаўскага ўніверсітэта.
  • на  стажыроўку ў краіну, якая мае права ўдзельнічаць у праграме, ва ўніверсітэт, які мае Хартыю Універсітэта Erasmusa, іншую замежную ўстанову, у замежную кампанію / фірму, навукова-даследчую ўстанову, некамерцыйную арганізацыю ці іншую ўстанову (музей, бібліятэка, бальніца, падраздзяленне мясцовай  альбо цэнтральнай адміністрацыі і г. д.).
    Студэнты могуць падаць заяўку на стыпендыю праграмы Erasmus незалежна ад грамадзянства. Вы не можаце прайсці стажыроўку Erasmusa ў дыпламатычнай місіі вашае краіны, установе ЕС ці ўстанове, якая кіруе праграмамі ЕС.

Акадэмічны працаўнік у рамках Erasmusa можа падаць заяўку на стыпендыю не больш за 2 тыдні стажыроўкі.