07.06.2018 г.
Магчымасць падаваць заявы на атрыманне месца ў інтэрнаце на 2018/2019 акадэмічны год.
Інфармацыя для кандыдатаў пра працэдуру атрымання месца ў інтэрнаце
Асобы, прынятыя на першы курс І ці ІІ ступені, павінны падаць заяву (разам з камплектам дакументаў) на атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце на працягу 10 дзён пасля складання дакументаў, неабходных для паступлення.
Заяву трэба падаць непасрэдна стыпендыяльнай камісіі або скласці ў сакратарыяце.
Заявы на атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце [спампаваць файл]
Палажэнне рэктара пра інтэрнаты Варшаўскага ўніверсітэта [спампаваць файл]
Інфармацыя для студэнтаў старэйшых курсаў аб працэдуры атрымання месца ў інтэрнаце.
Каб атрымаць месца ў інтэрнаце, студэнты старэйшых курсаў павінны падаць заяву на атрыманне месца ў інтэрнаце праз уласны акаўнт у USOSweb, пазней зацвердзіць, раздрукаваць, падпісаць і разам з камплектам дакументаў скласці непасрэдна ў стыпендыяльнай камісіі.
Крытэрыі атрымання месцаў у інтэрнаце
На атрыманне месца ў студэнцкім інтэрнаце ўплывае матэрыяльная сітуацыя ў сям’і студэнта, адлегласць ад месца пражывання да ўніверсітэта, а таксама дадатковыя акалічнасці, як сіроцтва, няпоўная сям’я або аднаасобнае выхаванне дзіцяці студэнтам.
Для ўстанаўлення цяжкасці матэрыяльнай сітуацыі ўжываюцца крытэрыі, акрэсленыя ў Палажэнні аб устанаўлення памеру, атрымання і выплаты матэрыяльнай дапамогі для студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама ў Дадатках № 1 i 2 Палажэння.
Адлегласць разлічваецца на падставе раздрукоўкі з сервісу Google Maps (або падобнага), які падае трасу паміж месцам пражывання і адрасам ul. Krakowskie Przedmieście 26/28, 00-927 Warszawa з улікам рэальных камунікацыйных маршрутаў.
Студэнты з абмежаванымі магчымасцямі
Кожны студэнт можа падаць заяву на атрыманне месца ў інтэрнаце з квоты для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Заявы будзе разглядаць кватэрная камісія BON, апеляцыі будуць разгледжаныя кіраўніком BON. Рэйтынг асоб, якія атрымалі месца з квоты BON, будзе стварацца па-за Дадаткам № 4 do Палажэння. Рашэнні кватэрнай камісіі BON будуць прымацца індывідуальна з улікам сітуацыі кожнага студэнта.
Замежныя студэнты
Замежныя студэнты, якія падалі заяву на месца ў інтэрнаце, вызвалены ад неабходнасці далучэння да заявы дакументаў аб матэрыяльнай сітуацыі. Студэнты першых курсаў складаюць заявы ў папяровай версіі, а студэнты старэйшых курсаў праз акаўнт у USOSweb.
Замежныя студэнты, прынятыя на першы курс як стыпендысты польскага ўраду, стыпендыяты замежных праграм і фондаў, стыпендысты Варшаўскага ўніверсітэта атрымліваюць накіраванні ў інтэрнаты ў Бюро студэнцкіх спраў.