З нагоды міжнароднага Дня роднай мовы Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) прыняў рашэнне ўзнагародзіць шэраг выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы, у тым ліку дзве лінгвісткі, звязаныя з нашай Кафедрай! Мэдалём Францыска Скарыны ўзнагароджаная беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі і загадчыца Кафедры Беларусістыткі ў гадах 1971–1975 Эльжбэта Смулкова. Мэдалём «Гонар і годнасць» узнагароджаная доктар філялягічных навук, загадчыца Кафедры Беларусістыткі ў гадах 2009-2014 і 2016- 2018 Ніна Баршчэўская!
Шчыра віншуем усіх лаўрэатаў!