Фінал XXIX Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы

21 красавіка на факультэце прыкладной лінгвістыкі адбыўся ўрачысты фінал XXIX Алімпіяды па беларускай мове.  Ад пачатку існавання Алімпіяды арганізуе кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і навукі.

У гэтым годзе тэмай конкурсу былі жыццё і творчасць Алеся Барскага. На працягу трох этапаў конкурсу ўзнагароды здабылі 14 фіналістаў і 4 лаўрэатаў – усіх шчыра віншуем!

На хвалях Радыё Ўнэт можна паслухаць рэпартаж з падзеі [глядзець].

Posted in AKTUALNOŚCI.