ПАСЛЯДЫПЛОМНАЯ АДУКАЦЫЯ

Польская мова як замежная ў кантэксце ўсходнеславянскіх моў

Кафедра беларусістыкі адкрывае набор на праграму паслядыпломнай адукацыі для настаўнікаў польскай мовы як замежнай, якія працуюць з беларуска-, руска- ці ўкраінамоўнымі вучнямі.

Мэтай праграмы з’яўляецца перадача слухачам ведаў, уменняў і практычных кампетэнцый, неабходных у працы настаўніка польскай мовы як замежнай. Заняткі вядуць дасведчаныя спецыялісты, якія працуюць са студэнтамі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін, якія карыстаюцца адной з усходнеславянскіх моў.

Калі хочаш пачаць працаваць настаўнікам польскай мовы як замежнай або ўжо працуеш і хочаш павысіць сваю кваліфікацыю, запрашаем да нас!

[спасылка]

Набор у сістэме IRK адкрыты ад 10.07.2023 00:00 да 06.10.2023.

Пытанні можна кіраваць на электронны адрас a.siwirska@uw.edu.pl

 

Адукацыйная праграма

Праграмай прадугледжана 180 гадзін заняткаў, падзеленых на два семестры.

У зімовым семестры (кастрычнік – студзень) слухачы здабываюць веды з галіны кампаратыўнай граматыкі польскай мовы і ўсходнеславянскіх моў, граматыкі, стылістыкі і культуры сучаснай польскай мовы, тэарэтычных асноў навучання польскай мовы як замежнай, а таксама асноў польскай культуры.

У летнім семестры (люты – чэрвень) слухачы вучацца выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы, развіваюць кампетэнцыі, звязаныя з трэставаннем і сертыфікацыяй валодання мовай, а таксама метадаў навучання польскай мове з улікам культурнага кантэксту стацыянарна, анлайн і ў гібрыднай форме.

Большасць заняткаў адбываецца ў форме практычных заняткаў,  якія, акрамя тэарэтычнай часткі, вымагаюць актыўнага ўдзелу слухачоў. На канчатковыя адзнакі, акрамя вынікаў экзаменаў і пісьмовых тэстаў, уплываюць таксама актыўнасць на занятках і самастойная праца. Метадычныя заняткі заканчваюцца залікам, які заключаецца ў падрыхтоўцы і самастойныя правядзенні кароткіх заняткаў для іншых слухачоў.

Слухач атрымлівае пасведчанне аб атрыманні паслядыпломнай адукацыі пасля здачы залікаў і экзаменаў, прадбачаных праграмай.

 

Пералік заняткаў

Нр. Назва заняткаў Форма Колькасць тэарэтычных гадзін Колькасць практычных гадзін Балы ECTS
1. Gramatyka konfrontatywna języka polskiego i języków wschodniosłowiańskich konwersatorium 30   10
2. Kultura i stylistyka języka polskiego wykład 12   4
3. Kultura i stylistyka języka polskiego ćwiczenia   30 10
4. Nauczanie języka polskiego osób posługujących się językami wschodniosłowiańskimi konwersatorium   30 10
5. Testowanie i certyfikacja znajomości języka polskiego jako obcego konwersatorium 14   4
6. Technologie informacyjne w nauczaniu języka polskiego jako obcego konwersatorium   8 3
7. Kontekst kulturowy w nauczaniu języka polskiego jako obcego wykład 8   3
8. Metody nauczania języka polskiego jako obcego konwersatorium   20 7
9. Sytuacja języka polskiego w regionie wykład 8   3
10. Wiedza o kulturze Polski konwersatorium 20   6

 

 

Выкладчыкі

Кола выкладчыкаў складаецца з працаўнікоў кафедры беларусістыкі, якія маюць багаты досвед працы з навучаннем польскай, беларускай і рускай мовам. Усе выкладчыкі з’яўляюцца актыўнымі дыдактычнымі і навукова-дыдактычнымі супрацоўнікамі Варшаўскага ўніверсітэта, добра ведаюць рэгіён Усходняй Еўропы і спецыфіку працы настаўніка полькай мовы як замежнай. У акадэмічным годзе 2023/24 заняткі праводзяць: prof. UW dr hab. Radosław Kaleta, dr Katarzyna Drozd-Urbańska, dr Anna Berenika Siwirska i dr Volha Tratsiak.

Графік з’ездаў

30 з’ездаў па суботах (9:00 – 18:00) ад кастрычніка 2023 г. да чэрвеня 2024 г. (два-тры з’езды ў месяц).

Усе заняткі адбываюцца стацыянарна па суботах у новым будынку факультэта прыкладной лінгвістыкі на вул. Добрай, 55 у Варшаве.

Залікі

Праграмай прадугледжаны 2 пісьмовыя экзамены, 1 вусны экзамен і 7 залікаў на адзнаку, скіраваныя на праверку дасягнутых адукацыйных эфектаў. Абавязковай умовай атрымання балаў ECTS з’яўляецца ўдзел у прынамсі 80% заняткаў і здача ўсіх прац на працягу семестра.

Сардэчна запрашаем!

Рэгістрацыя на IRK: [ZAPISZ SIĘ]