Пра заняткі і кансультацыі ў зімовым семестры

У зімовым семестры 2020/21 навучальнага года кансультацыі супрацоўнікаў Кафедры Беларусістыкі, а таксама сінхронныя заняткі па спецыяльнасці „Беларуская філалогія з англійскай мовай” будуць адбывацца на платформе Zoom, платформа Kampus будзе выкарыстоўвацца для асінхронных заняткаў. Студэнты атрымаюць на сваю электронную пошту спасылкі на заняткі, якія будуць праходзіць на платформе Zoom.  На заняткі, якія будуць праводзіцца на платформе Campus, студэнты будуць далучаны аўтаматычна на аснове спісаў USOS.

Posted in AKTUALNOŚCI.