Заява пра сітуацыю ў Беларусі

Кафедра Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта з заклапочанасцю назірае ў СМІ за сітуацыяй ў Беларусі пасля выбараў, у прыватнасці масавыя арышты і бесчалавечныя катаванні мірных дэманстрантаў (і нават выпадковых мінакоў), якія імкнуцца да асноўных правоў чалавека. Мы салідарныя з беларускім народам, у тым ліку з прадстаўнікамі беларускай навуковай супольнасці, якія апублікавалі на розных мовах дэкларацыю супраць жорсткасці дзяржаўнага апарата (гл. https://scienceby2020.philology.by/#en).

 

д.ф.н. Радаслаў Калета,

загадчык Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Анна Берэніка Сівірска, магістр,

загадчык дыдактычнае часткі Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Posted in AKTUALNOŚCI, Bez kategorii.