Навучанне ў Варшаўскім універсітэце па-беларуску, па-польску і па-англійску

Кафедра беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта аб’яўляе набор на бакалаўрскую і магістарскую праграмы “Беларуская філалогія з вывучэннем англійскай мовы”. Гэта цікавая прапанова для беларусаў, бо тут і большасць заняткаў вядзецца па-беларуску, і бакалаўрская і магістарская працы пішуцца па-беларуску. Дыплом прызнаецца ва ўсіх краінах Еўразвязу.

Дакументы для паступлення ў 2020 годзе прымаюцца:

на дзённую бакалаўрскую праграму (https://irk.uw.edu.pl/pl/offer/PELNE2020/programme/S1-FLBIAL/?from=field:P_FLBIAL) – з 13 ліпеня да 12 жніўня;
на дзённую магістарскую праграму (https://irk.uw.edu.pl/pl/offer/PELNE2020/programme/S2-FLBIAL/?from=field:P_FLBIAL) – з 10 жніўня да 13 верасня.

Далейшае навучанне можна працягваць у аспірантуры.

Болей інфармацыі і кантакты можна атрымаць на старонках http://bel.kb.uw.edu.pl/rekrutacja/

http://kb.uw.edu.pl/wp-content/uploads/sites/299/2020/04/KB-prezentacja-2020-21-1.pdf

http://bel.kb.uw.edu.pl/historia/

https://irk.uw.edu.pl/pl/home/PELNE2020/

[рэкламны буклет]
Posted in AKTUALNOŚCI.