Удзельнікам канферэнцыі / dla uczestników konferencji

Шаноўнае спадарства, паважаныя ўдзельнікі канферэнцыі!

(wersja polska na dole strony)

Арганізацыйны камітэт міжнароднай навуковай канферэнцыі Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі, якая мела адбыцца 2-3 красавіка 2020 года, да сённяшняга дня рабіў усё, што мог, каб канферэнцыя адбылася згодна з планам у вызначаныя даты. Аднак у сувязі з рэкамендацыяй Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама сённяшнімі рэкамендацыямі міністра навукі, якія былі агучаныя на прэс-канферэнцыі, па прычыне эпідэміі каранавіруса, мы вымушаныя перанесці нашу канферэнцыю на 15-16 кастрычніка 2020 года. 

У сувязі з гэтым мы просім Вас даслаць да 17 сакавіка на адрас konferencjakb@gmail.com інфармацыю пра Ваша рашэнне наконт удзелу ў канферэнцыі. Мы прапануем наступныя варыянты:

1. Удзельнік згаджаецца на ўдзел у канферэнцыі 15-16 кастрычніка. У гэтым выпадку мы просім даслаць падрыхтаваны згодна з правіламі афармлення (http://www.albaruthenica.uw.edu.pl/by/) артыкул да 30 мая 2020 года на электронны адрас acta.albaruthenica@gmail.com. Усе іншыя ўмовы ўдзелу, акрамя даты, застаюцца без змен.

2. Удзельнік адмаўляецца ад удзелу ў канферэнцыі. У гэтым выпадку Аргкамітэт вяртае ўдзельніку арганізацыйны ўнёсак.

3. Удзельнік бярэ завочны ўдзел у канферэнцыі. У гэтым выпадку Аргкамітэт вяртае 50% арганізацыйнага ўнёску і  просіць даслаць падрыхтаваны згодна з правіламі афармлення (http://www.albaruthenica.uw.edu.pl/by/) артыкул да 30 мая 2020 года на электронны адрас acta.albaruthenica@gmail.com. Усе іншыя ўмовы завочнага ўдзелу, акрамя даты, застаюцца без змен.

Мы спадзяёмся на Ваша разуменне і далейшае навуковае супрацоўніцтва.

З павагаю,

д.ф.н. Радаслаў Калета

загадчык кафедры беларусістыкі ВУ

 

Informacja na temat konferencji i nadsyłania artykułów do monografii punktowanej zob. niżej lub [pobierz]

 

Posted in AKTUALNOŚCI.